Латвія плануе забараніць аўтобусныя рэйсы ў Расію і Беларусь у 2027 годзе

08/09/2026 - 12:33

Латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота / facebook.com/Latvijasarmija

У Латвіі з 2027 года плануецца забараніць рэгулярныя і заказныя міжнародныя аўтобусныя рэйсы ў Расію і Беларусь. Таксама будзе забаронены транзіт праз тэрыторыю Латвіі ў гэтыя краіны.

Адпаведныя папраўкі да закона аб аўтамабільным транспарце падрыхтавала Міністэрства зносін Латвіі і падало на разгляд урада, піша LRT.

Міністэрства зносінаў Латвіі прызнае, што абмежаванне рэгулярных рэйсаў не цалкам перакрывае пасажырскі рух у бок Расіі ды Беларусі: пасажыры могуць выбіраць маршруты з перасадкай у Эстоніі ці Літве. Таксама яны могуць карыстацца паслугамі мікрааўтобусаў, якія не трапляюць пад адпаведныя правілы перавозкі.

Таму латвійскае ведамства плануе дамагацца ўзгодненага рашэння на ўзроўні краін Балтыі і ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі