Lao Che: Калі б у Польшчы забаранілі музыкаў, людзі б выйшлі на вуліцы

02/11/2015 - 08:13

Еўрарадыё: А як вы ставіцеся да музычнага пірацтва?

Марыюш Дэнст: Х.. на тое кладзем! Мы робім сваё. Калі зробім якасны прадукт, то будзем мець аматараў на платынавы дыск. Будзем мець адпаведную колькасць людзей на канцэртах і з гэтага жыць. Граем добрыя канцэрты, стараемся, спрабуем новае, трэніруемся, каб тэхнічна гэта выглядала прыгожа. Маем сваю публіку. Мы нават да апошняга альбома “Dzieciom” не здымалі відэакліпаў. Бо навошта было гэта рабіць, калі тэксты, напісаныя нашым вакалістам, вычарпальна краналі тэму перадачы інфармацыі ў сучасны свет, і былі зразумелымі і дзецям, і дарослым. Мы такі гурт, дзе ад самага пачатку граюць тыя самыя людзі. Трымаемся адзін аднаго. Не мусім разлічваць на шоу-біз, і на тое, ці будзем на тэлебачанні, ці не. Нават не ходзім туды. Зрабі добры матэрыял, зацікаў людзей. Потым цягам 10 гадоў дбай пра якасць музыкі ― вось так сам сабе заробіш папулярнасць. У нас так і было.

Еўрарадыё: А што для вас паняцце "альтэрнатыўны рок"?

Марыюш Дэнст: Альтэрнатыўны ― гэта для нас адмова ад такіх тыпова бізнэсовых лозунгаў і дзеянняў, як прома, частае з’яўленне на тэлебачанні, шэраг інтэрв’ю ў газетах. Альтэрнатыўны ― гэта значыць “хук” (бакавы удар  у боксе, заўв. Еўрарадыё). Do it yourself, робіш па-свойму, адмова ад ідэй проста зарабіць бабла.

Фота і размова Канстанцін Гомельскі

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі