Курс долара ў Беларусі працягвае зніжацца

13/02/2018 - 11:45

У аўторак, 13 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9959 да 1,9918 беларускага рубля, курс еўра падрос — з 2,4499 да 2,4530 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4455 беларускага (у панядзелак — 3,4423).

Як вядома, у канцы мінулага тыдня курс долара ў нашай краіне крыху падрос і дасягнуў 2 рублёў, аднак на бягучым тыдні пачалося зніжэнне.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі