Курс беларускага рубля працягвае падаць адносна ўсіх асноўных валют

25/11/2019 - 11:20

25 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніка Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША вырас — з 2,0501 да 2,0603 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,2685 да 2,2691 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2314 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2216).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,3%. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі