Ксёндз Барок — пра барацьбу са злом праз дабро і з'яўленне новых беларусаў

27/12/2021 - 10:52

Ксёндз Вячаслаў Барок у эфіры Еўрарадыё тлумачыць, як даць адпор злу з пазіцыі хрысціянства. Усё проста: рабі дабро — і знікне зло.

“Калі мы змагаемся за свабоду, а зямное любім больш за свабоду, дык ніколі свабоднымі мы не будзем”, — дадае Вячаслаў Барок.

Не ўсе, хто сёння сядзіць у вязніцах, сапраўды ўцаркоўленыя хрысціяне і маюць асабісты кантакт з Богам, прызнае ксёндз. Але тым больш каштоўная іх вера ў праўду і справядлівасць. Яны яшчэ не пазналі Бога персанальна, але за ідэю праўды, справядлівасці гатовыя цярпець, сядзець у вязніцы, аддаваць жыццё. У гэтым кантэксце яму падабаецца аналогія з першымі хрысціянамі.

“Тое, што адбываецца ў Беларусі, — фенаменальныя падзеі. Мы не можам сказаць, што ў 2020 годзе ў Беларусі адбывалася палітычная барацьба. Але нараджаўся новы чалавек у Беларусі. У рэшце рэшт выкрышталізавалася крытычная маса людзей, якія згадалі пра сумленне, што ў сваім жыцці трэба кіравацца прынцыпамі праўды і справядлівасці. І людзям захацелася больш годнага жыцця. У гэтым сэнсе тыя людзі параўнальныя да першых хрысціянаў”, — лічыць суразмоўнік Еўрарадыё.

Поўную версію размовы глядзіце на нашым ютуб-канале

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі