Ксяндза Анджэя Юхневіча прызналі палітычным зняволеным

25/06/2024 - 11:24

Анджэй Юхневіч / shaltnotkill.info

Беларускія праваабаронцы прызналі ксяндза Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным (у РБ цяпер 1425 палітвязняў). Ён правёў за кратамі 45 сутак і быў арыштаваны чацвёрты раз запар, на гэты раз на 10 сутак.

У сваёй заяве праваабаронцы адзначаюць, што "пераслед у рамках адміністрацыйнага працэсу ўжываецца ўладамі для падаўлення свабоды выказвання меркаванняў", а "некаторых затрыманых па адміністрацыйных справах неаднаразова паўторна асуджаюць да адміністрацыйных арыштаў, такім чынам іх знаходжанне ва ўмовах пазбаўлення волі па працягласці супастаўна з крымінальным пакараннем". Яны патрабуюць адмены вынесеных у дачыненні да Юхневіча судовых пастаноў і яго неадкладнага вызвалення.

Двух каталіцкіх святароў затрымалі на Віцебшчыне 8 траўня. Павел Лемех выйшаў на волю яшчэ ў канцы вясны. Пробашча рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне Анджэя Юхневіча трымаюць за кратамі. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі.

Вядома, што ксяндза судзілі "за правядзенне несанкцыянаванага пікету" — размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацсеткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі