Крывушэнка назваў склад футбольнай зборнай Беларусі

14/03/2017 - 04:24

Названы склад футбольнай зборнай Беларусі на трэніровачным зборы, які распачнецца 20 сакавіка. Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера Ігар Крывушэнка выклікаў на яго 24 гульца. З іх толькі 9 чалавек прадстаўляюць нацыянальны чэмпіянат: 7 — БАТЭ, па адным — гродзенскі "Нёман" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Адзначым, што ў складзе зборнай пасля працяглага перапынку з'явіліся Віталь Радзівонаў і Рэнан Брэсан.

25 сакавіка зборная Беларусі правядзе ў Стакгольме адборачны матч чэмпіянату свету з камандай Швецыі. Яго прапусціць Аляксандр Глеб, у якога дыскваліфікацыя, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. А на 28 сакавіка запланаваны ў Скоп'е таварыскі паядынак са зборнай Македоніі. У складзе нашай каманды няма гульца "Растова" Цімафея Калачова, які раней аб'яўляў пра жаданне закончыць выступленні за зборную.

Склад зборнай Беларусі наступны. Брамнікі: Андрэй Гарбуноў ("Атрамітас", Афіны, Грэцыя), Сяргей Чэрнік ("Нансі", Францыя), Аляксандр Гутар ("Арэнбург", Расія).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва — БАТЭ, Барысаў), Ігар Шытаў ("Астана", Казахстан), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Сяргей Паліцевіч ("Генчлербірлігі", Анкара, Турцыя), Ягор Філіпенка ("Макабі", Тэль-Авіў, Ізраіль), Максім Бардачоў, Міхаіл Сівакоў (абодва — "Арэнбург").

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк ("Газіянтэпспар", Турцыя), Аляксандр Глеб ("Крылы Саветаў", Расія), Аляксей Рыас, Юрый Кендыш, Ігар Стасевіч (усе — БАТЭ), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Станіслаў Драгун ("Арэнбург"), Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Рэнан Брэсан ("Шавіш", Партугалія).

Нападаючыя: Віталь Радзівонаў, Міхаіл Гардзяйчук (абодва — БАТЭ), Мікалай Сігневіч ("Платаніяс", Грэцыя), Максім Скавыш ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі