Крышціяну Раналду
Крышціяну Раналду ва ўзросце 41 года завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі. Адпаведны зварот футбаліст размясціў у сваім акаўнце ў Інстаграме.
"Дарагія партугальцы, надышоў дзень перадаць футболку з сёмым нумарам нашай агульнай нацыянальнай каманды. Я ніколі не адчуваў, што яна належыць выключна мне. Некаторыя рашэнні прымаюцца не толькі галавой, але і сэрцам", — напісаў Раналду.
Ён выступаў за футбольную зборную Партугаліі з 2003 года. У складзе нацыянальнай каманды Раналду правёў 234 матчы і забіў 146 галоў. Разам са зборнай ён выйграў чэмпіянат Еўропы ў 2016 годзе і двойчы станавіўся пераможцам Лігі Нацый УЕФА — у 2019 і 2025 гадах.
Футбаліст неаднаразова атрымліваў званне найлепшага гульца свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут