"Крумкачы" выйшлі ў вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі

15/11/2015 - 12:51

Мінскія "Крумкачы" выйшлі ў вышэйшую лігу футбольнага чэмпіянату Беларусі. У нядзелю ў апошнім туры першынства першай лігі, у рашаючым матчы, была здабытая перамога над канкурэнтам — магілёўскім "Дняпром" — 2:0.

Паядынак праходзіў у Мінску на футбольным полі спартыўна-аздараўленчага комплексу "Алімпійскі". Паколькі выхад маладога клуба "Крумкачы" ў вышэйшую лігу — сенсацыя, увага да паядынка была вялікая. Сотні людзей не патрапілі на трыбуны і ўвесь матч стаялі па перыметры поля. Сярод прысутных былі: кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас, яго першы намеснік Сяргей Сафар'ян, галоўны трэнер мінскага "Дынама" Вук Рашавіч, экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч і яе паплечнік па "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў.

Матч праходзіў ва ўпартай барацьбе. Але на 60-й хвіліне быў выдалены абаронца гасцей Сіяка. Пасля гэтага гаспарады поля пераламілі ход гульні. На 74-й забівае гол Іваноў, на 76-й Шыкаўка здымае ўсе пытанні. "Крумкачы" ў вышэйшай лізе!

Хто такія "Крумкачы"? Даведка Еўрарадыё

Аднак выхад "Крумкачоў" у эліту беларускага футбола яшчэ не гарантуе, што каманда ў будучым годзе сапраўды там згуляе. Для гэтага клуб яшчэ мусіць прайсці ліцэнзаванне, вырашыць нямала праблемаў.

Раней пуцёўкі ў вышэйшую лігу заваявалі "Іслач" і "Гарадзея". З элітай развітваецца "Гомель".

Вядоўца БТ пераблытала націск у назве футбольнай каманды (відэа)

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі