Крэмль пракаментаваў магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

20/12/2021 - 13:09

У Крамлі разглядаюць розныя варыянты адказу на размяшчэнне ўзбраенняў NATO каля расійскіх межаў. Пра гэта журанлістам заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ на пытанне пра магчымае размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

"Ні для каго не сакрэт, што, безумоўна, размяшчэнне розных відаў узбраенняў каля нашых межаў, якія могуць уяўляць для нас небяспеку, запатрабуе прыняцця адпаведных крокаў з тым, каб збалансаваць сітуацыю. Тут магчымыя самыя розныя варыянты", — цытуе ТАСС яго словы.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь можа папрасіць у Расіі размяціць ядзерную зброю на нашай тэрыторыі.

Потым з аналагічнай заявай выступіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей: "Тое, пра што заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, што мы разглядаем магчымасць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі, — гэта адзін з магчымых адказаў на магчымыя будучыя дзеянні з боку Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі