Краўчанка прыйшоў на выступленне Лукашэнкі ў вышыванцы (фота)

24/05/2018 - 08:22

Колішні міністр замежных справаў Беларусі Пётр Краўчанка прыйшоў на міжнародны форум "Мінскага дыялогу" ў белым пінжаку і вышыванцы. Арнамент для яе ён выбіраў сам. Сярод удзельнікаў форуму Краўчанка будзе сядзець у першым шэрагу — наўпрост перад Аляксандрам Лукашэнкам, які неўзабаве выступіць з прамовай.

Удзельнікі форума сабраліся ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў, 14. Лукашэнка выступіць на пленарнай сесіі "Як зрабіць Усходнюю Еўропу рэгіёнам супрацоўніцтва, а не канфрантацыі".

Пётр Краўчанка быў міністрам замежных спраў Беларусі ў 1990-1994 гадах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі