Кожны чацвёрты зямлянін дае хабар — "Барометр сусветнай карупцыі"

16/11/2017 - 09:53
Фото: transparency.org

Міжнародны рух Transparency International у дзявяты раз выпусціў "Барометр сусветнай карупцыі" — найбуйнейшае даследаванне карупцыйных праяў у свеце і стаўлення да іх грамадства. Даследаванне заснаванае на апытанні больш чым 162 тысяч людзей у 119 краінах, праведзеным у 2014-2017 гадах. Выніковы даклад з'яўляецца абагульненнем вынікаў пяці раней апублікаваных дакладаў, прысвечаных асобным рэгіёнам свету.

Прыкладна 1 чалавек з 4-х у свеце сказаў, што заплаціў хабар за доступ да грамадскіх паслуг за апошнія 12 месяцаў

Кожны чацвёрты апытаны заявіў, што плаціў хабар на працягу апошняга года пры ўзаемадзеянні з тымі ці іншымі дзяржаўнымі органамі. 57% апытаных незадаволеныя тым, як іх ўрад змагаецца з карупцыяй. Разам з тым, больш за палову апытаных лічаць, што простыя людзі могуць супрацьстаяць карупцыі. Гэты паказчык найбольш высокі сярод тых, хто маладзейшы за 24 гады. Лепш за ўсё па гэтым паказчыку справы ідуць у Бразіліі, Грэнландыі, Коста-Рыцы, Парагваі і Партугаліі (82-83%), горш за ўсё — у Беларусі, Чэхіі, Украіне, Венгрыі і Славакіі (ад 10 да 18%). У сярэднім па свеце найбольш карумпаванымі лічацца паліцыянты і абіраныя чыноўнікі (іх назвалі па 36% апытаных).

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі