Коля Лукашэнка гуляе ў аматарскі хакей пад нумарам 1, як і бацька

15/02/2016 - 17:32

У Мінску стартаваў 18-ы гарадскі этап юнацкага хакейнага турніру "Залатая шайба". За зборную Цэнтральнага раёна Мінску выступае Мікалай Лукашэнка. Малодшы сын кіраўніка Беларусі, як і бацька, гуляе пад нумарам 1. 


Як перадае тэлеканал СТВ, у гульні паміж зборнымі Цэнтральнага і Савецкага раёнаў сталіцы, Коля забіў некалькі шайбаў у браму сапернікаў. 

 

Галоўная ўмова турніру — удзел у ім выключна аматарскіх камандаў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі