Колькасць загінулых у выніку расійскай атакі на Адэсу павялічылася да 20

15/03/2024 - 14:52

Адэса, 15 сакавіка 2024-га / facebook.com/DSNSODE/

Колькасць загінулых у выніку расійскай ракетнай атакі 15 сакавіка на Адэсу павялічылася да 20. Яшчэ больш за 70 чалавек атрымалі раненні. 10 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Сотні людзей здалі кроў для пацярпелых, паведамляе hromadske.ua.

Адэсу атакавалі двума балістычнымі ракетамі "Іскандэр-М", якія выпусцілі з часова акупаванага Крыма. На месцы першага патраплення ўзнік пажар. Калі туды прыехалі ратавальнікі і пачалі тушыць агонь, разбіраць завалы, шукаць пацярпелых, прыляцела другая ракета. Сярод загінулых ёсць выратавальнік і фельчар.

Пашкоджанні атрымала грамадзянская інфраструктура: жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, аўтатранспарт.

facebook.com/DSNSODE/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі