Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце перавысіла 530 тысяч чалавек

27/03/2020 - 05:20

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 530 тысяч чалавек. Такія звесткі падае даследчы цэнтр сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).

Найбольшая колькасць заражаных зафіксаваная ў ЗША — 85 840 выпадкаў. Для параўнання: у Кітаі зарэгістравана 81 782 выпадкі.

У Францыі зафіксавалі найвышэйшы паказчык па колькасці смерцяў ад каранавіруса за суткі — 365 чалавек, піша RFI. Напярэдадні французскія медыкі паведамлялі пра 231 смяротны выпадак. Агулам у Францыі ад пачатку эпідэміі ад каранавіруснай інфекцыі памерлі 1696 чалавек. 

У Беларусі Мінздароўя статыстыку па захварэлых на каранавірус паведамляла 25 сакавіка. Тады гаварылася пра 86 выпадкаў заражэння каранавірусам. 29 пацыентаў, як заяўлялі прадстаўнікі міністэрства, выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі