Экс-палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся з Польшчы ў Беларусь

08/09/2026 - 13:34

Анджэй Пачобут у Варшаве / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

У аўторак, 8 верасня, у першай палове дня экс-палітвязень Анджэй Пачобут перасек польска-беларускую мяжу і накіраваўся ў бок роднага Гродна. Там ён плануе сустрэцца з сям'ёй і калегамі з Саюза палякаў Беларусі. Паездка працягнецца тыдзень, піша польскае выданне wyborcza.pl.

Паведамляецца, што яго ў паездцы суправаджае дачка.

Пра намер вярнуцца ў Беларусь Пачобут заяўляў з 28 красавіка — дня свайго выезду ў Польшчу. Калі яго абмянялі і вывезлі з Беларусі, экс-палітвязень настояў, каб яму аддалі пашпарт і дазволілі вяртанне на радзіму.

Пачобут меркаваў прыняць удзел у з'ездзе неафіцыйнага Саюза палякаў, прызначаным на верасень. З'езд быў перанесены, але актывіст вырашыў не адкладаць паездку ў Гродна.

Пасля паездкі ў Беларусь, як паведамляецца, Пачобут плануе адправіцца ў ЗША і Канаду, дзе сустрэнецца з палітыкамі і польскімі актывістамі. Вярнуўшыся ў Польшчу, ён хоча завяршыць кнігу, у якой расказвае пра сваё зняволенне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі