Колькасць стратных прадпрыемстваў у прамысловасці перавысіла 45%

27/04/2016 - 04:42

Колькасць стратных прадпрыемстваў у прамысловасці дасягнула 46,3%. Такія дадзеныя публікуе Белстат па выніках першых двух месяцаў бягучага года. У параўнанні з леташнім паказнікам за аналагічны перыяд колькасць стратных арганізацыяў у гэтым сектары павялічылася з 592 да 781, або амаль на траціну.

Таксама ў паведамленні Белстата адзначаецца, што сабекошт рэалізаванай прадукцыі ў прамысловасці вырас амаль на 20%. Рэнтабельнасць продажаў таксама знізілася — на 2%, паведамляе БелаПАН.

Праўда, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг у бягучых коштах вырасла на 17,1%  і склала 140,3 трыльёна рублёў. Але ж за год істотна знізіўся курс беларускага рубля, таму па гэтым паказніку выручкі фармальна дасягнуты прагрэс.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі