Колькасць ахвяраў землятрусу на Тайвані дасягнула 14 чалавек

06/02/2016 - 14:58

Землятрус магнітудай 6,4 бала забраў жыцці сама меней 14 чалавек на Тайвані. Такія ўдакладненыя звесткі паведамляюць выратавальныя службы вострава. Пад удар трапіў мегаполіс Тайнань — чацвёрты па колькасці насельніцтва горад Тайваня. Там абрынуліся некаторыя шматпавярховыя дамы.

Каля 30 чалавек застаюцца пад заваламі 17-павярховага жылога дома. Болей за 500 жыхароў поўдня вострава пацярпелі.

Стыхійнае бедства здарылася 6 лютага каля чацвёртай раніцы па мясцовым часе, калі большасць людзей была дома. За першым штуршком адбыліся яшчэ пяць. 

Ачаг знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў, пры гэтым сейсмолагі зафіксавалі ўсяго шэсць штуршкоў.

Тайвань знаходзіцца ў сейсмічна актыўным рэгіёне і часта перажывае землятрусы. Апошні буйны землятрус адбыўся там у 1999 годзе: магнітуда склала 7,6 бала, загінула болей за 2,3 тысячы чалавек, перадае ВВС.

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі