КНДР пагражае збіваць амерыканскія бамбардзіроўшчыкі

25/09/2017 - 16:59

КНДР пагражае збіваць амерыканскія бамбардзіроўшчыкі. Міністр замежных спраў Паўночнай Карэі Лі Ён Хо заявіў, што Злучаныя Штаты першыя аб’явілі вайну. Ён знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе ўдзельнічаў у Генеральнай Асамблеі ААН. “Увесь свет павінен добра разумець, што менавіта ЗША першымі аб’явілі вайну нашай краіне”, — сказаў міністр. Ён адзначыў, што збіваць будуць і амерыканскія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, якія знаходзяцца за межамі паветранай прасторы КНДР.

На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы ў ААН, прыгразіў знішчыць КНДР, калі яна будзе пагражаць бяспецы Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў. Таксама ён выказаўся і на адрас паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына. У прыватнасці, назваў яго “чалавекам-ракетай”. У адказ з Пхеньяна пачуліся новыя пагрозы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі