Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын / Yonhap
Паўночная Карэя накіравала ў Беларусь пасла, піша паўднёвакарэйскае выданне The Korea Herald са спасылкай на паведамленне Цэнтральнага інфармацыйнага агенцтва КНДР.
З паведамлення вынікае, што намеснік міністра знешнеэканамічных сувязяў Карэі Джы Кён Су ўручыў свае вярыцельныя граматы Аляксандру Лукашэнку ў пятніцу.
Раней БелТА паведамляла, што Беларусь плануе адкрыць сваё пасольства ў Паўночнай Карэі да 1 жніўня.
Аляксандр Лукашэнка наведаў Пхеньян у сакавіку гэтага года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут