Кітайцы арганізуюць у Беларусі вытворчасць упакоўкі з бульбы і кукурузы

15/06/2017 - 10:49

Кітайцы плануюць арганізаваць у нашай краіне ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку “Вялікі камень” прадпрыемства па вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі з полілактыда. Інвестыцыі кампаній з КНР складаюць 500 мільёнаў долараў. Кітайскія бізнесмены мяркуюць, што полілактыд “можа здзейсніць рэвалюцыю”. Упакоўка, вырабленая з яго, мусіць замяніць звыклую для ўсіх пластыкавую ўпакоўку. Упакоўку з полілактыда выкарыстаюць не толькі ў харчовай прамысловасці, але і пры вытворчасці вопраткі і ў ахове здароўя. Плануецца, гэтую прадукцыю прадаваць па ўсім свеце, вялікая патрэба ў ёй у Кітаі.

Як адзначае часопіс “Белорусское сельское хозяйство”, асноўная сыравіна для вытворчасці полілактыда — бульба і кукуруза. У Кітаі такая сыравіна даражэйшая, чым у Беларусі. Каб выпусціць 100 тон упакоўкі з полілактыда, спатрэбіцца каля 250 тысяч тон кукурузы ці 300 тысяч тон бульбы. У Беларусі якраз ёсць свабодны рэсурс — каля 300 тысяч тон бульбы. Але пры неабходнасці будуць пашыраныя плошчы яе пасадкі.

Фота: agriculture.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі