“Кітай дае крэдыты, але на кожны долар дае і па кітайцу”

07/09/2016 - 09:59

Сяброўства Беларусі ў Еўразійскім саюзе стала асноўнай тэмай перадвыбарчых дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты, прысвечаных эканоміцы. На неадкладным выхадзе нашай краіны з гэтага саюза настойвае лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, якога падтрымлівае і Вольга Кавалькова з незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.

Супраць такіх радыкальных крокаў чакана выступае прадстаўнік левай партыі “Справядлівы свет” Віктар Міхальчык.

“Можа ўзнікнуць эканамічны і сацыяльны калапс”, — адказвае ён на прапанову правых.

Марат Афанасьеў з АГП дадае, што “рваць сувязі ў адзін момант не атрымаецца”, таму неабходна ў любым саюзе шукаць сваю выгаду.

Якое рэальнае эканамічнае становішча Беларусі на сёння, што яе чакае заўтра і што магло б чакаць, калі б да ўлады прыйшлі прадстаўнікі апазіцыі — у чарговым раўндзе дэбатаў, арганізаваных тэлеканалам “Белсат”, сайтам Naviny.by і Еўрарадыё.

Наступны раўнд дэбатаў, прысвечаны знешняй палітыцы, можна паслухаць у эфіры Еўрарадыё 7 верасня ў 21.20.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі