Кітай адкрыў новы сухапутна-марскі грузавы маршрут у абыход Беларусі

03/01/2022 - 11:51

Кітай адкрыў новы сухапутна-марскі грузавы маршрут у абыход Беларусі, паведамляе news.cn. Ён дзейнічае з 1 студзеня 2022-га. Кантэйнеры трапляюць у Германію праз Расію. Спачатку іх з горада Сіянь па чыгунцы дастаўляюць у Санкт-Пецярбург, далей — морам у порт Мукран, адкуль па чыгунцы вязуць у Мангейм. 12,8 тысячы кіламетраў грузы павінны пераадолець за 16-18 дзён.

Адзначаецца, што "новы маршрут дазваляе пазбегнуць збояў у транспарціроўцы, выкліканых празмернай загружанасцю некалькіх станцый на традыцыйных маршрутах праз краіны Усходняй Еўропы".

Відаць, маюцца на ўвазе праблемы з загружанасцю ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі