Кіруючую партыю Германіі замест Меркель узначаліла Крамп-Карэнбаўэр

07/12/2018 - 18:38

Кіруючая ў Германіі партыя ХДС абрала новага лідара. На змену Ангеле Меркель прыйшла 56-гадовая Аннегрэт Крамп-Карэнбаўэр, перадае Бі-Бі-Сі.

На з'ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ў пятніцу ў Гамбургу яна атрымала 517 галасоў з 999. 

Крамп-Карэнбаўэр лічыцца пратэжэ Меркель. Яна была прэм'ер-міністрам нямецкай зямлі Саарланд, а апошні год — генеральным сакратаром партыі, то бок кіраўніком апарата ХДС.

Ангела Меркель напрыканцы кастрычніка абвясціла, што пакіне пасаду старшыні партыі пасля няўдачы ХДС на выбарах у Баварыі і Гесэне. Разам з тым яна паведаміла, што на пасадзе канцлера застанецца да канца тэрміну — да восені 2021 года.

 

Слухай больш навін у праграме "Петарда" за 7.12:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі