Кіраўніку следчай групы па справе Tut.by прысудзілі 14 гадоў

06/03/2026 - 17:00

Дзмітрый Даліннік

14 гадоў пазбаўлення волі прысудзілі начальніку ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у фінансава-крэдытнай сферы цэнтральнага апарату Следчага камітэта Дзмітрыю Далінніку.

Яго прызналі вінаватым па справе атрымання хабару арганізаванай групай (ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса), піша выданне "Зеркало".

Пра затрыманне 41-гадовага Далінніка стала вядома ў студзені 2023 года. На той час ён кіраваў упраўленнем у Следчым камітэце. Дарэчы, менавіта ён узначальваў следчую групу па справе партала Tut.by.

Паведамляецца, што цяпер Даліннік знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3 у Віцебску. Там ён займае пасаду днявальнага, блізкую да адміністрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі