Кіраўнікоў канфедэрацыі прафсаюзаў не пусцілі на сход на "Беларуськаліі"

26/12/2019 - 07:21

На справаздачна-выбарную канферэнцыю суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) у Салігорску не пусцілі кіраўнікоў Беларускай канфедэрацыі дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Пра гэта паведаміў БНП у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

Рашэнне пра нядопуск прыняў гендырэктар "Беларуськалія" Іван Галаваты

"Толькі пачалася рэгістрацыя дэлегатаў і гасцей, а ўжо ёсць першыя гарачыя навіны: гендырэктар Галаваты не пусціў на канферэнцыю 6 з 10 заяўленых гасцей. У тым ліку старшыню БКДП Аляксандра Ярашука і яго намесніка Сяргея Антусевіча, тым самым умешваючыся ў працу канферэнцыі і парушаючы Закон "Аб прафесійных саюзах", — распавяла прэс-служба прафсаюза. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі