Кіраўніка следчай групы па "справе БелТА" ўзнагародзілі медалём

06/09/2018 - 07:35

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалямі двух следчых, якія вядуць гучную "справу БелТА". Адпаведны ўказ ён падпісаў 5 верасня. Згодна з ім, медаль "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" атрымалі следчы па асабліва важных справах галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Аляксандр Сяменік і старшы следчы па асабліва важных справах галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Ігар Макушэнка.

Як адзначае tut.by, Аляксандр Сяменік узначальвае следчую групу па гучнай "справе БЕЛТА", а Ігар Макушэнка прымаў удзел у допытах падазраваных па гэтай жа справе.

7 жніўня следчыя правялі ператрусы ў офісах кампаній TUT.BY і БелаПАН і затрымалі шэраг журналістаў. Іх падазраюць у незаконным доступе да платнай падпіскі на навіны дзяржаўнага агенцтва БелТА. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі