Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі "Вівальдзі"

17/10/2026 - 15:34

Беларускія ваяры і палонны расіянін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі "Вівальдзі" — контрнаступе ў раёне Славянска і Краматорска. На іх рахунку — больш за сотню забітых і каля 20 палонных расійскіх вайскоўцаў.

Як распавёў былы палітвязень Кім Самусенка, беларускія добраахвотнікі, найперш ваяры БДК, працавалі каля Рэдкадубу, Новага, Ліпавага, Кацярынаўкі і Зялёнай Даліны, а таксама Калодзезяў, Іванаўкі і Новалюбаўкі.

Сярод забітых праціўнікаў быў апазнаны беларус Раман Кандраценка, якога праз паблікі пачалі шукаць родныя яшчэ ў верасні 2025-га.

Падчас аперацыі адзін з беларускіх ваяроў атрымаў сур'ёзнае параненне — цяпер ідзе збор на яго рэабілітацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі