Зяленскі: Расія хоча размясціць у Беларусі балістычныя ракеты

17/10/2026 - 16:08

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія хоча размясціць у Беларусі балістычныя ракеты. Заяву пра гэта ён зрабіў, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе hromadske.

Як кажа Зяленскі, размяшчэнне балістычных ракет у Беларусі ў першую чаргу будзе пагражаць заходнім украінскім абласцям.

"І гэта прамое ўцягванне Беларусі ў вайну, і, на мой погляд, яно з'яўляецца вельмі небяспечным і для Беларусі таксама", — сказаў Зяленскі.

Ён таксама паведаміў, што Украіна ўзмацняе СПА ў тых рэгіёнах, дзе больш за ўсё расійскіх удараў.

Прэзідэнт Украіны нагадаў, што Расія выкарыстоўвае рэтранслятары з тэрыторыі Беларусі, якія дапамагаюць расійскім дронам пранікнуць углыб тэрыторыі Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі