Беларус запусціў бот, які адсочвае чэргі на мяжы

17/10/2026 - 12:35

Мяжа / Памежны камітэт Беларусі

Бэкенд-распрацоўшчык з Беларусі Дзмітрый запусціў тэлеграм-бот, які адсочвае чэргі на беларускай мяжы з краінамі ЕС: @granica_live.

Ён паказвае, колькі прыкладна давядзецца чакаць на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй — на ўсіх дзейных пунктах пропуску.

Дзмітрый расказаў каналу Dzic pic, што "у чэргах на мяжы правёў не адзін дзень" і "бачыў шмат шчымлівых гісторый пра тое, як аўтобус стаіць перад заездам на пункт пропуску ў Брэсце, а ў чалавека праз 8 гадзін самалёт з Кракава".

— Цяпер у шматлікіх тэлеграм-чатах людзі ўручную пішуць, колькі часу ў іх заняло праходжанне мяжы. Але калі ёсць звесткі з аўтобусаў, чаму б гэта не аўтаматызаваць? — патлумачыў сваю задуму Дзмітрый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі