Кіраўніка Гомельскай вобласці папрасілі вырашыць праблему абрыкосаў у Лельчыцах

19/07/2023 - 18:30
Абрыкосамі з Лельчыцаў могуць заняцца спецыялісты з Мінска / pixabay.com

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко 19 ліпеня правёў прыём грамадзян у Лельчыцах. Як піша "Гомельская праўда", прыйшлі аж тры чалавекі. Адзін з іх, Валерый Арсеньевіч, быў абураны на цэны ў раённым цэнтры на вываз вадкіх бытавых адходаў. Яны доўга пра іх размаўлялі.

Далей мужчына загаварыў пра іншую праблему — пра абрыкосы. У Лельчыцах яны перасталі пладаносіць, а прычыну ён вызначыць не можа. Старшыня аблвыканкама дапамагчы не змог, толькі прапанаваў запрасіць спецыялістаў з Акадэміі навук з Мінска, каб высветліць: справа ў незахаванні правілаў догляду за раслінамі або ў "знешніх абставінах".

gp.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі