Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб пракаментаваў атаку на TUT.by (блакіроўку, крымінальную справу, ператрусы і затрыманні супрацоўнікаў). "Жахліва бачыць наступ на СМІ ў Беларусі і абвінавачванні ў дачыненні да TUT.by — асноўнага незалежнага навінавага рэсурсу ў краіне, — піша ён у Twutter. — Беларускія ўлады павінны спыніць кампанію падаўлення і вызваліць тых, хто ўтрымліваецца па палітычных прычынах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут