Кіраўнік МЗС Ізраіля заявіў пра ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне

06/04/2022 - 10:53

Кіраўнік МЗС Ізраіля Яір Лапід заявіў пра ваенныя злачынствы Расіі ва Украіне супраць мірнага насельніцтва. Ён падкрэсліў, што асуджае іх. "Фота і сведчанні з Украіны жудасныя", — дадаў міністр.

Дагэтуль прадстаўнікі ізраільскіх уладаў устрымліваліся ад такіх абвінавачванняў. Яшчэ незразумела, ці гэта сур'ёзныя зрухі ў палітыцы Ізраіля, ці гэта толькі разавая рэакцыя. Пакуль жа Ізраіль прывёў сваю пазіцыю ў адпаведнасць з пазіцыяй іншых заходніх краін, піша detaly.co.il. Перад заявай Яіра Лапіда  забойствы мірных жыхароў ва Украіне асудзіў прэм'ер-міністр Ізраіля Нафталі Бенет. Аднак ён наўпрост не абвінавачваў РФ.

Кіраўнік МЗС Ізраіля зрабіў сваю заяву на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрамі замежных спраў Грэцыі і Кіпра. Пасля ён напісаў пра гэта ў Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі