Кіраўнік Генштаба Беларусі прыгразіў выкарыстаць тактычную ядзерную зброю

01/07/2024 - 06:51

Павел Муравейка / прэс-служба Минабароны

Беларусь выкарыстае тактычную ядзерную зброю, пастаўленую Расіяй, калі з'явіцца пагроза суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў начальнік Генштаба Узброеных Сіл, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.

Паводле Муравейкі, мінскі рэжым разглядае нестратэгічную ядзерную зброю як "адзін з апошніх аргументаў і тэзісаў, які выступае ў якасці стрымвальнага фактару".

"Мы навучыліся абыходзіцца з гэтай зброяй. Мы ўмеем упэўнена яе ўжываць. Мы здольныя гэта рабіць і, можаце не сумнявацца, мы гэта зробім, калі суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны будзе створаная пагроза", — кажа кіраўнік Генштаба.

Паўмесяца таму, як расказвала Еўрарадыё, Муравейка ўжо заяўляў, што беларускае войска гатовае да ўжывання спецыяльнай ядзернай зброі. Пры гэтым у Крамлі не раз публічна падкрэслівалі, што рашэнне пра выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі, размешчанай у Беларусі, будзе прымаць Масква, а не Мінск. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі