Кіраўнік BYPOL перадаў украінцам спіс беларускіх партызан для магчымага абмену

02/05/2024 - 14:41

"Рэйкавыя партызаны" ў Гомельскім абласным судзе, 2022 год / gp.by

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў перадаў украінцам спіс беларускіх партызан, затрыманых і асуджаных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі за ўдзел у акцыях у падтрымку Украіны супраць расійскай агрэсіі. Падчас паездкі ва Украіну Азараў сустрэўся з Ігарам Кізімам, амбасадарам па асобых даручэннях па Беларусі. Прэс-служба BYPOL паведамляе, што яны абмеркавалі "пытанне аб прыняцці магчымых мер па вызваленні дадзеных асоб". Украінцы абяцаюць зрабіць усё магчымае, "каб вызваліць беларускіх герояў".

Беларускія партызаны пасля пачатку поўнамасштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны спрабавалі ўчыняць дыверсіі на чыгунцы, каб затрымаць перавозку на тэрыторыі РБ расійскіх войскаў, тэхнікі і боепрыпасаў. Сілавікі затрымалі некалькі груп, некаторых партызан паранілі. Усе яны атрымалі вялікія тэрміны зняволення. Напрыклад, у снежні 2022-га светлагорскіх "рэйкавых партызан" асудзілі на 21-23 гады калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі