КХП БНФ збіраецца правесці ў Мінску вулічную акцыю

19/10/2018 - 10:11

КХП БНФ збіраецца правесці ў нядзелю, 28 кастрычніка, у Мінску вулічную акцыю. Яна прысвечаная Дзядам. Заяўку ўжо перадалі чыноўнікам, інфармуе Радыё Свабода. КХП-БНФ хоча правесці шэсце па традыцыйным маршруце, пасля яго заканчэння мусіць адбыцца мітынг каля народнага мемарыялу.

Курапаты — месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Пры непасрэдным удзеле КХП БНФ (яе старшыня — Зянон Пазняк) там створаны народны мемарыял. Улады збіраюцца паставіць ва ўрочышчы памятны знак. Ужо некалькі месяцаў працягваюцца пратэсты супраць рэстарана "Поедем поедим", які адкрыўся каля Курапатаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі