Хойніцкіх міліцыянераў на семінары суддзя вучыў пісаць пратаколы без памылак

03/05/2024 - 12:48

"Праца над памылкамі" / t.me/sud_hoiniki/

Хойніцкіх міліцыянераў на семінары вучылі пісаць пратаколы без памылак. Мерапрыемства прайшло 30 красавіка. Вучыў міліцыянераў суддзя суда Хойніцкага раёна Андрэй Кардаш. Паводле яго слоў, "памылкі дапускаюцца пры складанні пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях". У выніку справы вяртаюцца ў РАУС для дапрацоўкі.

Сапраўды, міліцыянеры часам так захапляюцца канвеерам рэпрэсій, што робяць памылкі ў пратаколах, паколькі даводзіцца прыдумляць правапарушэнні, а адукацыі, відаць, не хапае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі