КДБ Беларусі
/ ria.ru
У паведамленні КДБ сцвярджаецца, што ў адносінах да жыхара Магілёва праводзіцца праверка праз «супрацьпраўную дзейнасць і магчымае супрацоўніцтва з замежнай спецыяльнай службай". Сілавікі вывучаюць "абставіны яго знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, характар устаноўленых за мяжой кантактаў і іншыя звесткі, якія ўяўляюць аператыўную цікавасць".
У КДБ падкрэслілі, што наяўнасць візы, паездкі ў краіны ЕС або валоданне замежнымі мовамі "не зяўляюцца падставай для цікавасці з боку органаў дзяржаўнай бяспекі". Прычына гэтага, як сцвярджаюць у ведамстве, — "канкрэтныя дзеянні і звесткі, якія ўказваюць на магчымую дзейнасць у інтарэсах замежнай спецслужбы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут