КДБ затрымаў саўладальніка мэблевай кампаніі "ЗОВ"

19/11/2015 - 13:29

19 лістапада КДБ Беларусі паведаміў, што затрымаў саўладальніка мэблевай кампаніі "ЗОВ" Алега Зухавіцкага. Аднак ніякіх новых падрабязнасцяў гучнай справы не з'явілася, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, у лютым сёлета Камітэт дзяржбяспекі арыштаваў кіраўніцтва згаданай буйной мэблевай кампаніі. Адзначалася, што іх падазраюць у арганізацыі схемы незаконнай гаспадарчай дзейнасці і атрыманні "ценевых" прыбыткаў, якія потым выводзіліся за мяжу, падаткі не выплачваліся ў асабліва буйным памеры. Для гэтага выкарыстоўвалі "ілжэпрадпрымальніцкія" структуры, зарэгістраваныя ў Беларусі і за мяжой.

Прастаўнікі кіраўніцтва мэблевай кампаніі "ЗОВ" тады назвалі затрыманні "нейкім непаразуменнем". Дарэчы, тыя падзеі не паўплывалі на працу вытворчасцяў кампаніі. Як адаб'ецца на іх затрыманне Алега Зухавіцкага, пакуль невядома.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі