Казкі для дзяцей і дарослых: якія яны мусяць быць сёння

06/12/2023 - 07:13

Аляксандр "Маляваныч" Ждановіч / Еўрарадыё

Прыжывацца на новым месцы заўсёды цяжка. І асабліва калі гэтае новае месца ты не выбіраў, не планаваў гэтага перасялення і не рыхтаваўся да яго. І таму вельмі важна мець сродкі, якія дапамогуць справіцца з цяжкасцямі акліматызацыі. Такім сродкам для беларусаў сталі беларуская культура і беларуская спадчына, якія хваля эміграцыі вынесла на чужыя берагі разам з вымушанымі эмігрантамі.

Якую ролю культурныя імпрэзы адыгрываюць у захаванні беларусамі сваёй ідэнтычнасці? Ці сапраўды музыка, тэатр ды іншыя беларускія культурныя праекты і івенты дапамагаюць адаптавацца на чужыне? Якія казкі дапамогуць справіцца з сумам па радзіме і ці ёсць такія казкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае актор і вядоўца Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі