Касінерава за пятлю на помнік царскаму гарадавому аштрафавалі на 115 рублёў

27/04/2017 - 15:56

Актывіста Вячаслава Касінерава за накінутую пятлю на помнік царскаму гарадавому недалёка ад будынка МУС у Мінску аштрафавалі на 115 рублёў. Пракурор патрабаваў для актывіста 2 гады “хатняй хіміі” за хуліганства. Аднак Маскоўскі суд беларускай сталіцы вырашыў абмежавацца штрафам. Касінераў пасля абвяшчэння прысуду заявіў, што чакаў “хіміі”, ён мяркуе, што яму дапамагла грамадская салідарнасць.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 12 сакавіка. Вячаслава Касінерава затрымалі недалёка ад помніка гарадавому. Пракурор заяўляў у судзе, што ўчынку Касінерава ўлісцівы “выключны цынізм”. Сам актывіст лічыць, што царскія гарадавыя былі катамі беларускага народу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі