Кар'ера міністраў адукацыі Беларусі, Грузіі, Польшчы, Расіі і Украіны

16/12/2016 - 13:30

Міністрам адукацыі замест Міхаіла Жураўкова, для якога гэта стала нечаканасцю, прызначаны сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Ігар Карпенка. Параўнаем яго шлях у міністры са шляхамі міністраў адукацыі Польшчы, Казахстана, Расіі, Украіны і Грузіі.

Польшча
Ганна Залеўская
Вроцлаўскі ўніверсітэт.
Выкладчык і намеснік дырэктара сярэдняй школы.
Дэпутат Сейма Польшчы 6, 7 і 8 скліканняў.

Казахстан
Ерлан Сагадзіеў
Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт (эканоміка), універсітэт штата Мінесота, Дэпартамент прыкладной эканомікі, ступень магістра навук.
Прэзідэнт Універсітэта міжнароднага бізнесу.
Прэзідэнт Міжнароднага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій.
Віцэ-міністр індустрыі і новых тэхналогій, віцэ-міністр па інвестыцыях і развіцці.

Расія
Вольга Васільева
Дырыжорска-харавое аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры.
Настаўнік спеваў у школе.
Гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
Школьны настаўнік.
Аспірантура Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. Кандыдацкая і доктарская дысертацыі.
Кіраўнік Цэнтра гісторыі рэлігіі і Царквы Інстытута расійскай гісторыі РАН.
Прафесар, загадчыца кафедры рэлігіязнаўства Расійскай акадэміі дзяржаўнай службы пры прэзідэнце.
Дыпламатычная акадэмія МЗС Расіі.
Намеснік дырэктара Дэпартамента культуры ўрада Расійскай Федэрацыі.

Украіна
Лілія Грыневіч
Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (біяхімік), Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пры Львоўскім політэхнічным інстытуце (эканаміст-менеджар).
Выхавальніца ў дзіцячым садку, настаўніца біялогіі, дырэктарка школы.
Стажыроўка ў Варшаўскім і Калумбійскім універсітэтах.
Кандыдацкая дысертацыя.
Дэпутат двух скліканняў.
Дырэктар Украінскага цэнтра ацэнкі якасці адукацыі.

Грузія
Аляксандр Джаджалава
Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт прыкладной матэматыкі.
ESM-Тбілісі. MBA, General Management.
Універсітэт Джорджа Вашынгтона.
Начальнік аддзела IT-забеспячэння Нацыянальнага банка Грузіі.
Намеснік генеральнага дырэктара "Інтэлект-банк".
Кансультант падатковай інспекцыі Грузіі, Дзяржрэестра Арменіі, Нацыянальнага банка Кыргызстана.
Заснавальнік Акадэміі кіравання.
Спікер TEDx Тбілісі.
TBC Bank, намеснік генеральнага дырэктара.

Беларусь
Ігар Карпенка
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны".
Піянерважаты ў сельскай сярэдняй школе.
Сакратар камітэта камсамола.
Начальнік аддзела, упраўлення выхаваўчай работы, прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі.
Дэпутат парламента двух скліканняў.
Намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі