Карціну "Пакажы мне Манэ" Бэнксі прадалі амаль за 10 млн долараў

22/10/2020 - 07:54

Карціну "Пакажы мне Манэ" вулічнага мастака Бэнксі прадалі амаль за 10 млн долараў (за 7,5 млн фунтаў стэрлінгаў). Пра гэта паведамляе ў Twitter аукцыённы дом Sothebyʼs.

Выніковы кошт амаль удвая большы за папярэдні. Раней карціны Бэнксі прадаваліся і за большыя сумы. Напрыклад, летась за "Devolved Parliament" заплацілі $12,2 млн.

"Пакажы мне Манэ" — гэта адсылка да працы французскага імпрэсіяніста Клода Манэ "Японскі масток (Сажалка з вадзянымі лілеямі)". На карціне Бэнксі ў сажалку скінутыя каляскі з супермаркета і дарожны конус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі