Караткевіч напаіла студэнтаў халяўнай кавай (фота)

22/09/2015 - 06:46

Раніцай 22 верасня кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч прыйшла пагаварыць са студэнтамі БДУ пра палітыку. Невялікі пікет з бясплатнай кавай і раздачай сімвалічных дыпломаў "ад Караткевіч" працягваўся паўгадзіны і ажыятажу не выклікаў. Натхніцца прыкладам першай жанчыны-кандыдата ў прэзідэнты спынілася каля 10-15 студэнтаў. Яны паслухалі пра тое, што Караткевіч зробіць з БРСМ (калі прыйдзе да ўлады, вядома), якой павінна стаць Беларусь, чаму неабходна адмяніць прымусовае размеркаванне, а таксама чаму нельга галасаваць датэрмінова. Ну і кавы папілі з тэрмаса, хто хацеў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі