Каранавірус выяўлены ў за 1,2 млн чалавек, паўсвету знаходзіцца на каранціне

05/04/2020 - 07:57
На каранціне знаходзяцца 4 млрд чалавек / Reuters

Колькасць пацверджаных выпадкаў новага каранавіруса ў свеце раніцай 5 красавіка перавысіла 1,2 мільёна. Памерла ад COVID-19 амаль 65 тысяч чалавек, паправіліся 247 тысяч.

Больш за ўсё выяўленых выпадкаў каранавіруса ў ЗША — больш 312 тысяч, далей ідуць Іспанія (126 тысяч) і Італія (124,6 тысячы). Памерла больш за ўсё людзей у Італіі — 15,3 тысячы, Іспаніі — 11,9 тысячы і ЗША — больш за 8,5 тысячы.

Па даных газеты The New York Times, у цяперашні момант на каранціне па ўсім сьвеце знаходзяцца каля 4 мільярдаў чалавек, што складае больш за палову насельніцтва Зямлі.

У Беларусі, паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, выяўлена 440 выпадкаў COVID-19. З іх 41 чалавек выздаравеў, а 5 памерла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі