Генадзь Коршунаў / Еўрарадыё
Кансультантам Офіса Святланы Ціханоўскай стане сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Ён будзе адказваць за аналітычную падтрымку, экспертную ацэнку, распрацоўку стратэгіяў і ўзаемадзеянне з экспертнай супольнасцю.
Генадзь Коршунаў — былы дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Менавіта ў часы яго кіравання ў 2020-м Інстытут сацыялогіі паведаміў пра вынікі сацыялагічнага даследавання ў Мінску, якое паказала нізкую грамадскую падтрымку Лукашэнкі.
Апынуўшыся ў эміграцыі, Коршунаў працаваў старшым даследчыкам Цэнтра новых ідэй, а пазней заснаваў Беларускую сацыялагічную групу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут