Канстытуцыйны суд Расіі прызнаў законным "абнуленне" прэзідэнцтва Пуціна

16/03/2020 - 16:22

Канстытуцыйны суд Расіі прызнаў, што папраўкі, прапанаваныя ў Канстытуцыю, адпавядаюць Асноўнаму закону краіны. Цяпер заключэнне суда неадкладна накіроўваецца прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

Як піша "Новая газета", раней пакет паправак падтрымалі парламенты ўсіх 85 рэгіёнаў, Савет Федэрацыі зацвердзіў гэтае рашэнне, а Пуцін падпісаў дакумент. 

У Канстытуцыі Расіі прапануецца прапісаць, што шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны. Таксама ў Асноўны закон будуць уведзеныя згадкі пра бога і продкаў. 

Канстытуцыйны суд палічыў законным "абнуліць" прэзідэнцкія тэрміны, што дазваляе Пуціну зноў балатавацца на выбарах пасля 2024 года. Пры гэтым КС спаслаўся на сваё ж рашэнне 1998 года, калі Барысу Ельцыну былі абмежаваныя прэзідэнцкія тэрміны. 

"Канстытуцыйны суд лічыць, што рашэнне ад 1998 года па абмежаванні тэрмінаў для Ельцына не абвяргае папраўку пра абнуленне, а пацвярджае яе магчымасць", — гаворыцца ў заключэнні КС.

Агульнарасійскі рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю прызначаны на 22 красавіка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі