Гэтае інтэрв'ю было асаблівым. Дзяніс Тушынскі не выхваляўся заслугамі сваёй партыі, не даваў абяцанняў. Ён проста распавядаў пра праблемы, якімі займаецца, і пра варыянты іх рашэння. Было поўнае адчуванне, што гэты чалавек ведае, што робіць, і што трэба рабіць, каб жыць у Беларусі стала лепш.
Дзяніс Тушынскі балатуецца ў дэпутаты па Пушкінскай выбарчай акрузе №103. Ён актыўны, адукаваны і дасведчаны, і рэалізуе сябе ў абсалютна розных сферах. У парламент ідзе як сябра Беларускай партыі "Зялёныя", але адначасова ўдзельнічае ў працы Таварыства беларускай мовы; скончыў МДЛУ і працуе на кафедры англійскай мовы ў БДУ, а па другой адукацыі — псіхолаг. Мяркуючы па яго словах, "Зялёныя" — гэта не проста "за экалогію" і "супраць АЭС". Усё пачынаецца ў гарадскіх дварах і скверах. І ўсё нашмат складаней. Пра гэта і іншае ў сёмым выпуску праграмы Змітра Лукашука "Кандыdating".
Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" — блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.