Канцлер Германіі залез на "Гепарда", які перадаюць Украіне

25/08/2022 - 15:17

Канцлер Германіі Олаф Шольц залез на "Гепарда", які перадаюць Украіне. Украінцы атрымаюць 30 гэтых зенітных самаходных установак ("Палова з іх ужо там", — піша Шольц). Як піша bild.de, Шольц уважліва агледзеў "Гепарда", паразмаўляў з украінскімі вайскоўцамі, якія праходзілі падрыхтоўку на адным з палігонаў у Германіі. Ён сказаў, што Германія хоча дапамагчы ўкраінскім вайскоўцам як найлепш авалодаць кіраваннем устаноўкай.

Канцлер пацвердзіў, што Германія паставіць Украіне дадатковыя сістэмы цяжкага ўзбраення.

Getty Images
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі