Канал СТВ паказаў аператыўныя здымкі затрымання ўкраінца Паўла Шаройкі

20/11/2017 - 19:10

Тэлеканал СТВ увечары 20 лістапада паказаў аператыўныя здымкі затрымання ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, якога вінавацяць у шпіянажы. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі шпіёнскую сетку. Разам з ім затрыманы грамадзянін Беларусі, якога вінавацяць у здрадзе Радзімы. 

У Беларусі Шаройка працаваў спачатку кіраўніком карпункту агенцтва УНІАН, а потым уласным карэспандэнтам "Украінскага радыё". 

Як паведамляе СТВ, падчас ператрусу ў Шаройкі выявілі копіі разведвальных звестак, якія ён паспеў адправіць у Кіеў. 

На тэлеканале таксама паказалі запісаныя на відэа словы Шаройкі: "У 2016 годзе пры змене кіраўніка мяне перавялі з аддзела, што займаўся журналістамі, якія працуюць пад прыкрыццём, у аддзел, дзе працуюць дыпламаты пад прыкрыццём. З чым гэта было звязана, мне да гэтага часу не зразумела. Але я мяркую, што гэта рабілася напярэдадні прыезду ў Беларусь на пасаду першага сакратара амбасады Украіны палкоўніка Скварцова".

Таксама тэлеканал СТВ прадэманстраваў пасведчанне Шаройкі, у якім называецца яго вайсковае званне — палкоўнік. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі